Covenant Protestant Reformed Church
Bookmark and Share

Нікейскі Сымбаль Веры

 

Bеру ў адзінага Бога, Айца Ўсемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі, бачнага ўсяго і нябачнага.

 

І ў адзінага Пана Езуса Хрыста, Сына Божага адзінароднага, ад Айца народжанага перад усімі вякамі; Бога ад Бога, Сьвятло ад Сьвятла, праўдзівага Бога ад праўдзівага Бога, народжанага, нястворанага, адзінасутнага з Айцом, праз Якога ўсё стала быць. Ён дзеля нас людзей і дзеля нашага збавеньня зышоў зь неба, уцелавіўся ад Духа Сьвятога зь Дзевы Марыі і стаўся чалавекам; быў укрыжаваны за нас пры Понцкім Пілаце, цярпеў і быў пахаваны, і на трэці дзень уваскрос згодна зь Пісаньнямі; і ўзышоў на неба; і сядзіць праваруч Айца, і зноў прыйдзе ў славе, судзіць жывых і мёртвых, і Яго валадарству ня будзе канца.

 

І ў Духа Сьвятога, Пана і жыватворцу, Які ад Айца і Сына паходзіць; Якому належыцца пакланеньне і слава разам з Айцом і Сынам, Які гаварыў прах прарокаў. У адзіную, сьвятую, Каталічную* і Апостальскую Царкву. Вызнаю адзіны хрост для адпушчэньня грахоў. Чакаю ўваскрасеньня мёртвых і жыцьця будучага веку. Амэн.

 

* Слова Каталічную – Catholicam – значыць "Паўсюдную" (параўн. царкоўна-славянск. "Кафолическая Церковь").

 

Для доступа к другим материалам на рус. языке, щелкните здесь.